Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.22

Прайшла дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых зялякоў»

15 Лютага, 18 лютага былі праведзены інфармацыйныя гадзіны, урокі мужнасці, на якіх арганізаваны прагляд і абмеркаванне відэафільма " Афганістан. Я памятаю".

Навучэнцы ўспомнілі гісторыю Афганскай вайны, даведаліся аб прычынах пачатку ні кім неаб'яўленай Афганскай вайны і яе працягласці, аб незаменных стратах савецкіх войскаў, аб нашых земляках, якім лёс наказаў жорсткую долю-згарэць у агні вайны і якім ужо ніколі не наканавана пераступіць парог роднага дома. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб усіх загінуўшых нашых салдат і афіцэраў, аддаючы даніну павагі тым, хто праявіў найвышэйшую сілу духу, самаадданасць, гераізм, выконваючы баявы абавязак, навучэнцы прачыталі вершы, якія напісалі ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, былі выкарыстаныя дакументальныя відэаматэрыялы.

16 лютага ў школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Навучэнцы 3-4 класаў прагарталі старонкі вуснага часопіса "Афганістан-жывая памяць". Хлопцы паглядзелі дакументальны фільм"як пачыналася афганская вайна". Ралько Данііл з гонарам распавёў пра свайго дзядулю Ралько Уладзіміра Уладзіміравіча, які выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Хлапчукі і дзяўчынкі з цікавасцю разглядалі фотаздымкі і ўзнагароды. У памяць аб вайне і аб загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў навучэнцы малявалі кветкі і слухалі песні пра Афганістане.

У бібліятэцы школы была аформлена выстава "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць".

Раздзелы сайта