Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.02.22

У рамках года гістарычнай памяці прайшло мерапрыемства "Халакост: памяць і папярэджанне"

Трагічны след у гісторыі нашай краіны пакінула Вялікая Айчынная вайна. Загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Дзеці падрыхтавалі выступленні пра Халакост. Яны расказалі, што нацысты знішчылі мірнае насельніцтва розных этнічных і сацыяльных груп (савецкіх ваеннапалонных. палякаў, яўрэяў, цыган, хворых, інвалідаў і інш.) Вучні адзначылі, што вязнямі фашысцкіх канцлагераў былі і малалетнія дзеці.

Пасля прагляду тэматычнага фільма пра Халакост дзеці выказалі свае меркаванні, падзяліліся сваімі эмоцыямі і ўражаннямі.

У гэты дзень гістарычнай памяці кожны з удзельнікаў мерапрыемства выказаў павагу і ўдзячнасць тым, хто змагаўся за Перамогу. Вечна будзе жыць у нашых сэрцах памяць аб загінуўшых.

Раздзелы сайта