Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.12.21

Працягваецца праца аздараўленчага лагера

На мерапрыемстве «Cтары год і Новы год" дзеці даведаліся што значыць стары Новы год. Гэта неафіцыйнае, але любімае ў народзе свята, якое атрымала сваю назву з-за пераходу на так званы «новы стыль». Традыцыя адзначаць Стары Новы год звязана з разыходжаннем двух календароў: юліянскага - календара "старога стылю" і грыгарыянскага – календара "новага стылю".

З віктарыны па мультфільмах і казках "Гэта мы ведаем" лёгка было праверыць узровень ведаў дзяцей у казачным свеце мульцікаў. Дзеці адказвалі на разнастайныя пытанні па мультфільмах розных гадоў і кінастудый, паказалі веды герояў Саюзмультфільма і Дыснея, называлі вядомыя фразы герояў мультфільмаў.

На працягу дня прайшлі ранішняя зарадка, "хвілінка" здароўя: асабістая гігіена і ты, заняткі па інтарэсах, хвілінка бяспекі "Бяспечны лёд".

Раздзелы сайта