Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.12.21

У аздараўленчым лагеры прайшло мерапрыемства "Мы сустракаем Каляды!"

Дзеці даведваліся гісторыю Раства Хрыстова. Таксама было пазнавальна для дзяцей даведацца, якія навагоднія традыцыі выконваюць людзі, якія жывуць на розных кантынентах. Дзе Новы год надыходзіць не ўзімку?

Дзеці запомнілі, што ў Бразіліі прынята сустракаць свята ў белай вопратцы, а ў Італіі напярэдадні Новага года выкідваюць усе непатрэбныя рэчы. А ў Эстоніі Новы год можна сустрэць 4 разы. У Кітаі Новы 2022 год наступіць толькі 1 лютага.

Так што можна памарыць і пабываць на Новы год у розных месцах.

З захапленнем навучэнцы малявалі на дошцы навагоднія атрыбуты і распавядалі Зімовыя вершы каля елкі.

У канцы дня з дзецьмі была праведзена хвілінка бяспекі "Дарога і дзеці".

Раздзелы сайта