Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.11.21

У нашай школе прайшоў Дзень дабрыні «Любі людзей, рабі дабро ўсім»

Арганізавала і правяла яго настаўнік рускай мовы і літаратуры Палаўчэня А. М.

Мэты занятку:

1. Стварыць умовы для засваення вучнямі паняцця «дабрыня». Паказаць каштоўнасць і значнасць дабрыні.

2. Развіваць у навучэнцаў веды аб нормах выхаванасці, удасканальваць навыкі культуры паводзін. зносін з людзьмі.

3. Пашырыць эстэтычны кругагляд вучняў, актывізаваць практыку зносін, прымянення этычных нормаў паводзінаў.

Пасля эмацыйнага ўступнага слова настаўніка навучэнцы з рассыпаных літар сабралі слова "дабрыня", даведаліся, як з'явілася гэтае слова, далі вызначэнне па слоўніку.

У працэсы гутаркі навучэнцы зазірнулі ў "Кнігу мудрых думак", якой даведаліся шмат цікавага і павучальнага: мудрых саветаў, прыказак і прымавак. Хлопцы збіралі прыказкі, чыталі вершы пра дабрыню, казалі пра ветлівасці.

Пасля гутаркі аб значнасці дабрыні дзеці выканалі песню "Усмешка", якая сагравае сваім цяплом, паляпшае настрой.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам у добрым настроі пад музыку. узяўшыся за рукі, «запалілі агеньчык зносін», станоўчых і пазітыўных эмоцый, якія панеслі з сабой для сваіх родных і блізкіх, гатовыя любіць людзей і рабіць усім дабро.

Раздзелы сайта