Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.21

У ДУА "Сорагскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа імя К. В. Герчыка" пачаў работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем "Сонейка"

10 хлопчыкаў і дзяўчынак сабраліся ў школе, каб адправіцца ў займальнае падарожжа па роднай Беларусі. У суботу першы прыпынак нашага маршруту - Гомельская вобласць. Дзеці пазнаёміліся з гарадамі самай паўднёвай вобласці. Паглядзелі прэзентацыю "Гомельшчына - унікальны край". Адкрылі для сябе шмат новых цікавых фактаў.

У суботу прырода парадавала дзяцей сонечнай, цёплай надвор'ем. І дзеці з велізарным задавальненнем правялі спартыўную гадзіну на свежым паветры.

Раздзелы сайта