Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.21

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў 9-11 класаў было праведзена мерапрыемства "Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас - галоўная каштоўнасць"

Форма правядзення: лекцыя з элементамі гутаркі.

Праблемныя пытанні: якія дасягненні Беларусі ў барацьбе з віруснымі інфекцыямі? Чаму развіццё фармацэўтычнай галіны лічыцца умовай нацыянальнай лекавай бяспекі дзяржавы?

Дзеці даведаліся пра дасягненні сістэмы аховы здароўя Беларусі, у тым ліку ў параўнанні з сусветным вопытам. Мы па праву можам ганарыцца нашай фармакалогіяй. Навучэнцы зрабілі абгрунтаваную выснову, што нам ёсць чым ганарыцца за Беларусь у плане аховы здароўя. Здароўе моладзі шмат у чым залежыць ад ладу жыцця і звычак кожнага. Любую хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. Аздараўленчыя мерапрыемствы, гартаванне, здаровы лад жыцця выпрацоўваюць натуральны імунітэт. Аб гэтым важна памятаць заўсёды.

Раздзелы сайта