Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.10.21

З 11 па 15 кастрычніка 2021 традыцыйна ў нашай школе прайшоў тыдзень, прысвечаны Дню Маці

Былі праведзены мерапрыемствы згодна плана. Сярод навучэнцаў пачатковых класаў выстава малюнкаў "Маміна ўсмешка", дзеці з дапамогай звычайнага ліста паперы і алоўкаў, фарбаў распавялі і паказалі, якімі яны бачаць сваіх мам. Таксама ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава «З любоўю для мамы».

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у акцыях "выдатная адзнака для мамы», "Букет для мамы".

Прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны адпаведнай тэматыкі: "Прафесіі нашых мам!", "Пад пяшчотным пакровам матулей", навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, успомнілі прафесіі сваіх мам, пагаварылі аб тым, што для кожнага значыць слова "МАМА".

Гэтае свята - даніна павагі ўсім маці нашай краіны!

У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй вам!

Хай на іх тварах, свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць, у вачах, калі вы разам. Колькі б добрых слоў не было сказана.

Раздзелы сайта