Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.06.21

Вось і пройдзены 18 дзён школьнага аздараўленчага лагера

Сёння апошні дзень. У рамках Тыдня моладзі ў лагеры была праведзена Народная зарадка. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі прапанаваныя практыкаванні, каб умацаваць здароўе і падняць настрой.

Першая палова дня была прысвечана Дню памяці. 80 гадоў таму 22 чэрвеня ў 4.00 раніцы пачалася Вялікая Айчынная вайна. Доўгіх 1418 дзён і начэй доўжылася яна. 22 чэрвеня - журботная дата але дзеці 21 стагоддзя павінны памятаць і шанаваць памяць загінуўшых. І мы памятаем. Дзеці паглядзелі ўрывак з фільма "Брэсцкая крэпасць", усклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады вайны аднавяскоўцам.

У другой палове дня прайшло свята закрыцця лагера "Алё! Мы шукаем таленты". Дзеці выказалі свае пажаданні лагеру, словы падзякі настаўнікам і кухарам. Кожны з рабят прадэманстраваў свае таленты: выкананне песень, чытанне вершаў, тэматычныя сцэнкі.

Закрыццё акцыі ў рамках акцыі "Нашы сімвалы - наш гонар, Беларусь у нашым сэрцы" адбылася з апусканнем сцяга, праслухоўваннем і спевам гімна. З дзецьмі была праведзена гутарка аб бяспечных паводзінах падчас летніх канікул.

Раздзелы сайта