Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.06.21

Сённяшні дзень у лагеры быў Днём сям'і

Пасля актыўнай ранішняй зарадкі і смачнага сняданку была праведзена хвілінка здароўя пад лозунгам "Беражы свой зрок", падчас якога разбіралі правілы захавання гледжання ў школе і дома. Затым дзеці прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Мая сям'я".

У рамках Народна-патрыятычнай акцыі "Мы разам" і Года народнага адзінства было праведзена пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства "Мы разам", якое дазволіла яшчэ больш з'яднаць дзяцей.

Далей у ходзе рухомых гульняў "Гуляй не пазяхай" дзеці паказалі свой спрыт, шпаркасць і кемлівасць.

Перад сыходам падчас хвілінкі бяспекі "Дарожныя знакі. Дарожная разметка" дзеці былі азнаёмленыя з асновамі дарожнага руху.

Раздзелы сайта