Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.06.21

Сёння ў нашым лагеры "Cонейка" Дзень спорту

Пасля ранішняй зарадкі і сняданку была праведзена хвілінка здароўя "Сябры Мойдодыра". Затым хлопцы прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме "Вядомыя спартсмены нашай краіны". Як выдатна ведаць спартыўных знакамітасцяў нашай Беларусі! Яны праславілі нашу краіну далёка за яе межамі. Ёсць на каго раўняцца ў сваіх будучых памкненнях.

Далей хлопцы правялі гульні на свежым паветра. Затым прайшло першынство па скачках на скакалцы і піянербол. Дзеці атрымалі велізарны зарад бадзёрасці на цэлы дзень.

Потым быў дзённы сон для малодшых. А старэйшыя правялі заняткі па інтарэсах.

Скончыўся наш дзень хвілінкай бяспекі "Асцярожна, атрутна!”

 

Раздзелы сайта