Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.06.21

Працягваецца праца аздараўленчага лагера

Пасля ранішняй зарадкі і сняданку была праведзена хвілінка здароўя "Сонечны апёк. Першая дапамога пры апеку." Такая інфармацыя вельмі актуальная ў гарачыя летнія дні. Затым дзеці адправіліся праводзіць гульні на свежым паветры. Як выдатна паўнавартасна рухацца і дыхаць!

У школе актыўнага грамадзяніна "Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля" дзеці даведаліся пра Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым 100 краінах свету. Аднаўленне экасістэм - гэта прадухіленне, спыненне і ліквідацыю шкоды, гэта шлях ад эксплуатацыі прыроды да яе вылячэння. Дзецям стала вядома, што ў Беларусі рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Далей прайшла віктарына "Я б у выратавальнікі пайшоў, хай мяне навучаць". Актыўна адгулялі дзеці спартыўны гадзіну. З добрыя апетытам з'елі абед.

Пасля дзённага сну і заняткаў па інтарэсах прайшла хвілінка бяспекі "Правілы паводзін на дарозе, у грамадскіх месцах". Заўсёды важна памятаць, як сябе паводзіць.

Раздзелы сайта