Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.06.21

Дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў весела і займальна

Пасля ранішняй зарадкі на свежым паветры прайшла хвілінка здароўя "Выконваем асабістую гігіену", дзе дзецям яшчэ раз растлумачылі неабходнасць захавання і правядзення гігіенічных працэдур.

Затым дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне "Што за хараство гэтыя казкі" і казачным аўкцыёне, рабілі малюнкі па матывах любімых казак, інсцэніроўкі з пальчыкавымі лялькамі з народных казак.

На свежым паветры прайшоў фестываль рухомых гульняў "Краіна дзяцінства".

Дзень скончыўся хвілінкай бяспекі "Правілы паводзін пры навальніцы".

Раздзелы сайта