Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.06.21

Працягваецца праца аздараўленчага лагера

Пасля традыцыйнай ранішняй зарадкі прайшла хвілінка здароўя "Якія кветкі нас лечаць", на якой дзеці дзяліліся ведамі аб лекавых раслінах.

Асноўнай падзеяй дня стаў занятак "Нам Радзіма падаравала шчаслівае дзяцінства" у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ". У ходзе занятку дзеці даведаліся аб тым, як з'явілася свята Міжнародны дзень абароны дзяцей, як шмат увагі ў нашай краіне надаецца ахове мацярынства і дзяцінства. Чыталі вершы сваіх аднагодкаў аб міры і разважалі пра тое, як важна цаніць і берагчы мір і стабільнасць. А яшчэ ў школьным двары пасадзілі два дрэўцы, сімвал свайго шчаслівага дзяцінства.

Працягнула дзень забаўляльна-гульнявая праграма "Смехаханькі" з вясёлымі заданнямі і гульнявымі практыкаваннямі.

Свае творчыя таленты дзеці праявілі падчас экспрэс-дызайну "Лепшы лагатып лагера".

Завяршыўся дзень хвілінкай бяспекі "Ты-пешаход".

Раздзелы сайта