Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.05.21

Сёння адбылася ўрачыстая лінейка "Да пабачэння, школа»

Незабыўны, хвалюючы момант у жыцці кожнага чалавека - заканчэнне школы. Завяршылася мілае, бесклапотнае дзяцінства, наперадзе - дарослае, самастойнае жыццё з яе хваляваннямі, трывогамі, радасцямі. І першы крок трэба будзе зрабіць зусім хутка, таму што ў выпускнікоў надыходзіць сур'ёзная пара - экзамены.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Якубец Аляксандр Уладзіміравіч, галоўны інжынер ААТ "Сорагі-Агра" Сідаровіч Сяргей Сяргеевіч і інспектар па кадрах Акуліч Святлана Міхайлаўна, кіруючая справамі сельскага выканаўчага камітэта Перагуд Ірына Мікалаеўна, старшы інспектар па кадрах Слуцкага РАУС Васюк Вячаслаў Іванавіч.

Дырэктар школы Юрэвіч Ірына Міхайлаўна зачытала загад аб допуску выпускнікоў да экзаменаў і павіншавала рабят з заканчэннем школы.

У гэты святочны дзень выпускнікі прымалі віншаванні і пажаданні ад гасцей свята, настаўнікаў, сяброў, бацькоў.

Сваіх старэйшых таварышаў павіншавалі першакласнікі. Яны пажадалі выпускнікам удачы на маючых адбыцца іспытах, далі напутственный наказ, паабяцаўшы стаць годнай зменай.

І вось самы ўрачысты момант цырымоніі: першакласнік Мікалай Грамыка і выпускніцы Горбач Юлія і казляк Анастасія даюць апошні званок.

Паўшлі вучні на апошні ў школьным жыцці ўрок пад дружныя апладысменты.

Свята апошняга званка атрымалася вельмі добрым і пранікнавенным. Пра гэта сведчылі не толькі ўсмешкі выпускнікоў, бацькоў, настаўнікаў, але і іх вочы, напоўненыя слязьмі радасці і шчасця…

Глядзець фотагалерэю

Раздзелы сайта