Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.05.21

У рамках абласной грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Быць годнымі Вялікай Перамогі» вучні і педагогі школы прынялі ўдзел у мітынгу ля помніка загінуўшым у гады вайны аднавяскоўцаў

Хлопцы падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю "Мы пра вайну вершамі гаворым". Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка загінулым героям. Мы памятаем!
З Днём Перамогі навучэнцы школы дома павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Духноўскага Дзмітрыя Васільевіча. Дзеці падзякавалі ветэранам за права сённяшняга пакалення жыць пад мірным небам, пажадалі моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу і ўручылі Дзмітрыю Васільевічу кветкі.
Святочны дзень завяршыўся канцэртнай праграмай, якую падрыхтаваў Дом культуры. Вучні школы – актыўныя ўдзельнікі.

Раздзелы сайта