Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.12.20

У школе прайшло навагодняе прадстаўленне

Набліжаецца Новы год - любімае свята казкі, вясёлых гульняў, сюрпрызаў, прыгод, самы цудоўны, напоўнены чарадзействам свята, якога з нецярпеннем чакаюць дзеці і дарослыя.
Вось і ў нашай школе 24 снежня прайшло навагодняе прадстаўленне. Дзед Мароз са Снягуркай і казачныя героі перанеслі дзяцей падчас ранішнікаў у атмасферу сапраўднай зімовай казкі. Навагоднюю гісторыю, у аснову якой быў пакладзены сюжэт, пра тое, як Баба Яга, Лясун, Атаманша і Бармалей спрабуюць перашкодзіць прыходу Новага года, падрыхтавалі вучні 9 і 11 класаў нашай школы. Усё было, як і бывае ў казцы, каб дабро перамагло, героі павінны прайсці праз выпрабаванні.

Навагодняе свята праходзіла з морам жартаў, пацешных конкурсаў, песнямі, музыкай, танцамі і прыгодамі. Сваімі вершамі, песнямі і карагодамі дзеці парадавалі самых галоўных гасцей-Дзеда Мароза і Снягурку. Навагодняя гісторыя напоўніла зала дабрынёй і верай у цуд, і нават Баба Яга весялілася ад душы на свяце, пасябраваўшы з нашымі добрымі і чароўнымі дзеткамі. І, вядома ж, дзеці атрымалі навагоднія падарункі, пра якія загадзя, разам з бацькамі, паклапаціўся Чараўнік Дзед Мароз.

Глядзець фотагалерэю

Раздзелы сайта