Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.11.20

Гэты дзень прайшоў як знаёмства з краязнаўствам і турызмам

Выхавацелямі была праведзена хвілінка бяпекі "Стань больша заўважны ў цемры" аб неабходнасці нашэння флікераў. У працэсе гутаркі "Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі" вучні даведаліся, як паводзіць сябе з незнаёмымі, каб часам не трапіць у непрыемнасці. Далей дзеці пагулялі ў гульню "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся". Вызначылі знакавыя мясціны, дарагія для кожнага беларуса: горад-герой Мінскі, Брэсцкая крэпасць, Сафійскі сабор у Полацку, Мірскі замак, замак Радзівілаў у Нясвіжы, Белавежская пушча. Дзеці ўзгадалі знакамітых людзей Беларусі: Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сімяон Полацкі, Францішак Багушэвіч, Янка Купала і Якуб Колас. Заўсёды ў памяці народнай Вялікая Айчынная вайна. Абеліск на Плошчы Перамогі ў Мінску - памяць і боль Беларусі.

У канцы дня сумесна з ДК было праведзена мерапрыемства "Спорт - гэта крута".

  

  

Раздзелы сайта