Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.10.20

ТЫДЗЕНЬ ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ

З 17.10.2020 па 24.10.2020 у нашай школе будзе праходзіць Тыдзень прафарыентацыі, мэта якога - сфармаваць адказнае стаўленне ў навучэнцаў да выбару прафесіі праз пашырэнне межаў самапазнання і атрыманне інфармацыі аб свеце прафесій і іх асаблівасцяў; актывізаваць працэс фарміравання псіхалагічнай гатоўнасці навучэнцаў да прафесійнага самавызначэння.

У школе аформлены і абнаўляецца стэнд па прафарыентацыі, дзе прадстаўлены матэрыялы для навучэнцаў і ў дапамогу класнаму кіраўніку, даведачна-інфармацыйныя матэрыялы аб ВНУ, каледжах, прафесійных ліцэях.

Для навучэнцаў школы бібліятэкарам П. М. Трепещенок была аформлена выстава па прафарыентацыі «У свеце прафесій...», дзе былі сабраны перыядычныя выданні, кнігі, буклеты аб прафесіях.

17.10.2020 навучэнцы 9-11 класаў пазнаёміліся з выставай кніг, буклетамі аб аб ВНУ, каледжах, прафесійных ліцэях, паглядзелі фільмы «прафесіі будучыні», «10 самых запатрабаваных прафесій», «Формула выбару прафесіі».

Раздзелы сайта