Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.20

У школе прайшла ўрачыстая лінейка, прымеркаваная да Дня ведаў " Добры дзень, школа!"

У гэты дзень прайшоў першы ўрок, прысвечаны Дню ведаў на тэму "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі".
Дырэктар школы Юрэвіч Ірына Міхайлаўна павіншавала вучняў з пачаткам навучальнага года, уручыла граматы за поспехі ў вучобе і пажадала ім поспехаў у наступным навучальным годзе.

Гэтак жа са словамі віншавання і пажадання выступілі старшыня Сарогскага сельскага выканаўчага камітэта Жэнжэўскі Адам Леанідавіч і дырэктар ААТ "Сорагі-Агра" Купрацэвіч Аляксандр Сяргеевіч.

Аб пачатку новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Сёлета яго давалі навучэнец 11-га класа Палаўчэня Віктар і і навучэнка 1-га класа Каваленя Марыя.
І кранальныя першакласнікі, і такія дарослыя выпускнікі надоўга запомняць гэты сонечны восеньскі дзень. Мы віншуем усіх з гэтым выдатным днём. Добрага шляху вам!

Глядзець фотагалерэю

Раздзелы сайта