Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.06.20

Вось і прыйшла пара закрыцця летняга аздараўленчага лагера "Сонейка", і дзеці могуць сказаць: "Да пабачэння лагер!»

Наперадзе ў іх шмат займальнага. А ў апошні дзень лагера пасля ранішняй зарадкі, смачнага і карыснага сняданку дзеці яшчэ раз успомнілі пра неабходнасць весці здаровы лад жыцця, даведаліся карысную інфармацыю пра здароўе, адказваючы на пытанні вуснага часопіса "Будзь здаровы!", замацавалі свае веды аб правілах гігіены.

Але самым цікавым і вясёлым было свята закрыцця лагера "Алё! Мы шукаем таленты". Дзеці з задавальненнем спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах, раскрывалі свае таленты. Выхаванцы атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і падарункі, якім былі вельмі рады.

Па традыцыі, дзень скончыўся хвілінкай бяспекі "Правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікул".

Раздзелы сайта