Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.06.20

Дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад дэвізам: "Здаровы я - здаровая краіна!"

Пасля ранішняй зарадкі і карыснага сняданку дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны "Сакрэты здароўя", пашыралі і замацоўвалі свае веды пра сакрэты здароўя, пра здаровы лад жыцця. Затым была праведзена гутарка з навучэнцамі "Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу", накіраваная на выхаванне ў дзяцей імкнення быць здаровымі, весці здаровы лад жыцця, развіццё інтэлектуальных і камунікатыўных уменняў у гэтым кірунку.

На свежым паветры прайшло першынство па скачках на скакалцы і спартыўная гульня "Вясёлыя старты". 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сабраліся ў аздараўленчым лагеры "Сонейка", каб умацаваць сваё здароўе і даведацца шмат цікавага ў рамках акцыі "Лета на здароўе!" маглі пераканацца ў тым, што цікавае і шчаслівае жыццё можа быць толькі ў здаровага чалавека, пашырыць свае веды аб здаровым ладзе жыцця, пераканацца ў неабходнасці весці здаровы лад жыцця.

Пасля абеду і здаровага дзённага сну падчас інфамінуткі "Калі дапамагае маска?" дзеці ў чарговы раз успомнілі аб правілах гігіены, правілах паводзін, якія спрыяюць захаванню здароўя падчас небяспекі заражэння каранавірусам. Дзеці падчас знаходжання ў лагеры паказалі, яны адказна ставяцца да свайго здароўя выкананню неабходных правілаў бяспекі.

Раздзелы сайта