Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.06.20

Дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай " Горад усіх майстроў"

Пасля ранішняй зарадкі і сняданку дзеці прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве "Ў свеце народных традыцый", накіраванае на выхаванне паважлівага стаўлення да традыцый і звычаяў беларускага народа. Дзеці тлумачылі прыказкі і прымаўкі, стваралі прыгожымі словамі карціну аб нашай Радзіме, размалёўвалі беларускі нацыянальны касцюм.

Затым у спартыўнай зале была праведзена спартландыя "Алімпійскія надзеі". Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў рухомых конкурсах. Пасля абеду і дзённага сну дзеці ўважліва паслухалі інфамінутку "Як абараніцца ад COVID-19".

Раздзелы сайта