Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.06.20

Суботні дзень у аздараўленчым лагеры "Сонейка" ДУА "Сорагскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа імя К. В. Герчыка" быў прысвечаны малой радзіме

Пасля ранішняй зарадкі і карыснага сняданку дзеці на "хвілінцы чытання" азнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі роднай вёскі, разглядалі архіўнае фота наваколля.

Свае творчыя здольнасці кожны змог праявіць, стаўшы ўдзельнікам выставы "Мой край родны". Любоўю да родных мясцін, бацькоўскага дому напоўнены дзіцячыя малюнкі, якія ўпрыгожылі фае школы. А адказы на пытанні інтэлектуальнай віктарыны "Ці ведаеш ты свой край?" даказалі, што дзеці добра знаёмыя з гісторыяй Слуцкага раёна і сваёй вёскі.

Працягнула дзень спартыўная гадзіна на свежым паветры. З азартам дзеці прымалі ўдзел у першынстве па скачках на скакалцы, гулялі ў рухомыя гульні.

Смачна паабедаўшы і адпачыўшы, адказвалі на пытанні міні-віктарыны "Ці ведаеш ты дарожныя знакі?", так як традыцыйная хвілінка бяспекі ў гэты дзень была прысвечана правілам дарожнага руху.

Раздзелы сайта