Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.20

Ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа актыўнага грамадзяніна", прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Свята Дня Канстытуцыі стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства. Наша Канстытуцыя вытрымала выпрабаванне часам. Дзякуючы надзейнаму прававому падмурку забяспечана сацыяльна-палітычная стабільнасць, праца інстытутаў публічнай улады. Праведзены карэнныя пераўтварэнні ў эканоміцы, сацыяльнай, навуковай сферы, адукацыі, ахове здароўя.

Асноўны Закон-гэта "жывое права", якое дазваляе своечасова рэагаваць на выклікі часу і змены ў грамадстве. Пасяджэнне прайшло ў форме адкрытага дыялогу.

Пытанні для абмеркавання:

- Які юрыдычны дакумент гарантуе кожнаму грамадзяніну права і свабоды, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага развіцця асобы? Якія гэта правы і свабоды?
- Што згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вышэйшай каштоўнасцю нашай дзяржавы? - Чаму Канстытуцыю называюць асноўным законам краіны?
- Назавіце асноўныя абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Як вы думаеце, чаму захаванне грамадзянамі сваіх абавязкаў з'яўляецца найважнейшай умовай рэалізацыі іх правоў? - Якія абавязкі ў вас як у навучэнцаў? Дзе адлюстраваны абавязкі навучэнцаў?
- У рамках штогадовай акцыі "Мы-грамадзяне Беларусі" 14-гадовым юнакам і дзяўчатам урачыста ўручаюць пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Хто з вас ці вашых знаёмых удзельнічаў у гэтай акцыі? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
- Пашпарт-самы важны дакумент. На адной з першых яго старонак чытаем: "Уладальнік гэтага пашпарта знаходзіцца пад абаронай Рэспублікі Беларусь". У чым праяўляецца клопат дзяржавы пра вас, як аб сваіх грамадзянах?
- Як вы лічыце, што значыць адчуваць сябе часткай сваёй краіны? Як вы разумееце: "адзін народ", "адна краіна", "адзін лёс"? - Як можна выхаваць у сабе якасці сапраўднага грамадзяніна?

У фокусе абмеркавання: Асноўны закон дзяржавы, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, сацыяльны характар дзяржавы, абарона інтарэсаў грамадзян, прававая пісьменнасць, прававая адказнасць, грамадзянская самасвядомасць, грамадзянская пазіцыя, патрыятызм, павага да правоў і свабод чалавека, здольнасць і жаданне выконваць свае абавязкі, праца на карысць Радзімы, захаванне гістарычных, культурных традыцый, абарона інтарэсаў дзяржавы і жыцця людзе, самаідэнтычнасць нацыі, незалежнасць дзяржавы, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, служэнне Айчыне, патэнцыял моладзі ў інтарэсах развіцця грамадства.
Навучэнцамі была абмеркавана ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае», у рамках якой праводзіцца пошукава-даследчая праца па пошуку няўлічаных воінскіх пахаванняў, ўдакладненні інфармацыі аб загінулых, якія лічацца ў воінскіх пахаваннях як невядомыя і г. д., а таксама аб правядзенні школьнай акцыі «Нашчадкі вогненных вёсак».

Раздзелы сайта