Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.03.20

Напярэдадні першага вясновага свята ў нашай школе прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню 8 сакавіка

Вакальныя нумары і танцавальныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі школы, падарылі ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый.

Святочныя нумары былі прысвечаны мамам, бабулям, дзяўчатам, педагогам, усім работніцам школы. Усе хлопцы ад малога да вялікага ў гэты дзень стараліся падарыць жанчынам сваю радасць, падзяку і дабрыню. Ва ўрачыстай абстаноўцы гучалі песні, вершы для самых дарагіх мам і бабуль.

Дырэктар школы Юрэвіч Ірына Міхайлаўна пажадала ўсім жанчынам, каб кожны дзень іх жыцця быў такім жа, як гэта выдатнае вясновае свята - поўным удзячнасці і павагі, любові і пяшчоты!

Раздзелы сайта