Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.02.20

У рамках акцыі "29 добрых спраў" 26 лютага ў нашай школе прайшло спартыўнае свята " моцныя, смелыя, спрытныя, умелыя»

На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы дзіцячага сада і вучні малодшых класаў. Для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана спартландыя. У спаборніцтвах удзельнічалі дзве каманды "Вясёлка" і "Усмешка", выхаванцы дзіцячага садка. Навучэнцы пачатковых класаў з вялікім задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх конкурсах. Як не стараліся дзеці з каманды "Усмешка" быць першымі, іх заўсёды даганяла каманда "Вясёлка". У выніку ў спаборніцтвах перамагла дружба.
Усе ўдзельнікі атрымалі прызы, а выхаванцам дзіцячага сада кіраўнік спраў Сорагскага выканаўчага камітэта Перагуд Ірына Мікалаеўна падарыла набор для гульні ў пясочніцы і развіваючыя пазлы для дашкольнікаў.

Свет вакол нас такі, якім яго бачым мы, і якім яго робяць нашы ўчынкі. Любая, нават самая нязначная добрая справа робіць свет лепш!

Раздзелы сайта