Ранішняя зарадка ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" прайшла пад дэвізам "У здаровым целе здаровы дух" і паклала пачатак новага летняга дня аднадумцаў. Хвілінка здароўя «Смех здароўе беражэ» палепшыла настрой дзяцей, якія рана прачнуліся. Інфармацыйны дайджэст “Спадчына клічу” прымусіла хлопцаў задумацца над тым, а што такое “спадчына” і чаму яна “кліча”.
Затым юнакі заняліся творчасцю і намалявалі плакат "Беларусь вачыма дзяцей", дзе адлюстравалі сваё бачанне нашай краіны. Падчас віртуальнай экскурсіі навучэнцы ўбачылі, што і хто з'яўляецца "Прыроднымі сімваламі нашага краю".
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў квэсты "Палітра Радзімы". Гадзіна спорту прайшла «У пошуках скарбу», дзе дзецям прыйшлося не толькі бегаць, але і думаць. «Мая Беларусь» - гэта краязнаўчая бібліяпанарама пазнаёміла дзяцей з асноўнымі славутасцямі краіны. У канцы дня праведзена хвілінка бяспекі «Інфармацыя бывае рознай. Зносіны ў сацыяльных сетках».



