Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Пастава - прыгожая хада". Пасля сняданку прайшла літаратурная гадзіна "Буснлянка: літаратурнае крыло", а затым квіз "Што? Дзе? Калі?" Дзеці адказвалі на пытанні пра рэкі Беларусі, гарады, стравы, пісьменнікаў. Працягнуў наш дзень злёт талентаў "Фабрыка зорак", дзе дзеці паказалі свае здольнасці ў маляванні і спеве. Квэст "Ключы ад лета: Таямніца старога гнязда" працягнуў нашу пазнавальную дзейнасць. Спартыўная гадзіна «Сябры здароўя» дадала нам бадзёрасці і зарад энергіі. Конкурс малюнкаў "Птушка шчасця на ручніку" акунуў у народны побыт і традыцыі. Завяршыўся наш выдатны дзень хвілінкай бяспекі "Асцярожна - Сонца!".



