Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.01.20

Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, з 20 студзеня па 20 лютага ва ўсіх кутках Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Бяспека-у кожны дом!".

Неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём і няведанне правілаў бяспекі па-ранейшаму застаюцца асноўнымі прычынамі пажараў у жыллё. Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх ратавальнікі будуць выкарыстоўваць розныя формы працы. Акцыя складаецца з 5 этапаў.
Першы этап пройдзе з 20 па 26 студзеня. Мэтавай аўдыторыяй стануць людзі, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця. Прафілактычная работа будзе праведзена на базе аддзяленняў дзённага знаходжання ў наркалагічных дыспансерах, у апорных пунктах грамадскага правапарадку.

На другім этапе акцыі, які пройдзе з 27 студзеня па 2 лютага, акцэнт будзе зроблены на працу з адзінокімі і адзінокапражывальнымі пажылымі людзьмі, пенсіянерамі. Спецыяльна для гэтага ратавальнікі адправяцца ў аддзяленні дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама будуць праводзіць прафілактыку на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў. Прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыя відэафільмаў, віктарыны па АБЖ, квэст-гульні, канцэртная праграма, яркая наглядна-выяўленчая прадукцыя-няпоўны спіс таго, што ўвойдзе ў арсенал навучання работнікамі МНС.

Трэці этап адбудзецца з 3 па 9 лютага ў арганізацыях і прадпрыемствах. Для гасцей мерапрыемстваў ад ратавальнікаў будуць падрыхтаваны лекцыі, тэматычныя конкурсы і віктарыны, фільмы і ролікі на тэму АБЖ.

Чацвёрты этап пройдзе з 10 па 16 лютага ў ВНУ, ліцэях, каледжах. Карысную інфармацыю з правіламі бяспекі будуць перадаваць па радыёвузлах, сцены навучальных карпусоў запоўняць маляўнічыя ўлёткі з лагатыпам акцыі, а для таго, каб звярнуць увагу на важныя пытанні сучаснай моладзі, ратавальнікі будуць выкарыстоўваць максімальна цікавыя формы працы. Акрамя гутарак і забаўляльна-навучальных праграм, гэта будуць гульні " Дзе логіка?", інтэлектуальныя турніры "Брэйн-рынг" і многае-многае іншае.

Пяты этап адбудзецца з 17 па 20 лютага ў месцах масавага знаходжання людзей - на адкрытых пляцоўках, рынках, у буйных гандлёвых і дзіцячых забаўляльных цэнтрах.

Традыцыйна ў правядзенні акцыі да работнікаў МНС далучацца актывісты БМАОСП, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, студэнты і работнікі іншых арганізацый.

Раздзелы сайта