Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.01.20

У школе для вучняў VIII-XI класаў прайшоў дзень інфармавання па тэме: «Ганаруся сваімі славутымі землякамі»

Навучэнцы пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: "Героі Беларусі", "Прэмія За духоўнае адраджэнне", "Дзень беларускай навукі". У фокусе абмеркавання былі пытанні духоўных каштоўнасцей, грамадзянскасці, патрыятызму, інтэлектуальнага і навуковага патэнцыялу краіны і інш. Дзеці з цікавасцю задавалі пытанні, не саромеліся выказваць сваё меркаванне. Навучэнцы адчулі сябе датычнымі да жыцця нашай дзяржавы, нашага народа і зрабілі выснову: за ўсё сваё жыццё можна не здзейсніць подзвігу, але можна і трэба працягваць проста рабіць свет лепш і святлей, ствараць вакол сябе атмасферу дабра і міласэрнасці. Мы павінны шанаваць людзей, якія побач з намі, тых, хто адстойвае сямейныя каштоўнасці, развівае дабрачыннасць, прывівае шчырую любоў да нацыянальнай культуры.

Раздзелы сайта