Лета - гэта не толькі час канікулаў, адпачынку і падарожжаў. Для вучняў нашай школы лета стала яшчэ і часам карыснай і адказнай працы. У адпаведнасці з планам выхаваўчай работы і з мэтай далучэння дзяцей да працы, фарміравання беражлівых адносін да школы і развіцця навыкаў калектыўнай работы, ва ўстанове адукацыі была арганізавана летняя працоўная практыка.
У летняй практыцы прынялі ўдзел навучэнцы 5-8-х класаў. Рабяты працавалі на замацаваных за класамі ўчастках на працягу першай паловы дня ў спрыяльныя пагодныя дні. Перад пачаткам практыкі з кожным навучэнцам быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, правілах паводзін і пажарнай бяспекі.
Школьнікі пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў і настаўнікаў працоўнага навучання выконвалі наступныя віды работ:
- Добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі: уборка скошанай травы, галінак і смецця.
- Прыгляд за зялёнымі насаджэннямі: паліў кветнікаў, праполка пустазелля, рыхленне глебы на кветніках.
- Дробны рамонт: прывядзенне ў парадак кніг у бібліятэцы, спартовага інвентара.
- Дапамога ў кабінетах: мыццё парт, азеляненне класаў.
Вынікі нашай агульнай працы
Дзякуючы намаганням навучэнцаў, школа прыкметна змянілася:
- Тэрыторыя стала чыстай і дагледжанай.
- Кветнікі цешаць вока яркімі фарбамі.
- Кабінеты і бібліятэка гатовы да новага навучальнага года.




