Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.06.26

Дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Сонейка" ДУА "Сарогская сярэдняя школа імя К.В.Герчыка" быў прысвечаны беларускай музыцы "Музычны калейдаскоп"

З самай раніцы хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся для правядзення зарадкі і хвілінкі здароўя "Заклад здаровага цябе - ты сам!". Дзеці паўтарылі асновы здаровага ладу жыцця, атрымалі парады па харчаванні і фізічнай актыўнасці.

Падчас мерапрыемства Гадзіна творчасці "Што я ведаю пра беларускую музыку?" хлопцы абмяркоўвалі беларускую музыку, яе гісторыю і значнасць, знаёміліся з музычнымі інструментамі.

Школьнікі і выхаванцы дзіцячага сада развучылі танцавальныя рухі традыцыйных беларускіх танцаў "Крыжачок" і "Лявоніха".

Падчас флэшмобу "Моладзь Беларусі танчыць" юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі свае танцавальныя навыкі.

У гэты дзень не засталося без увагі і караоке "Гучыць, родная песня", дзе ўсе ўдзельнікі выконвалі любімыя беларускія песні, што садзейнічала стварэнню сяброўскай атмасферы.

Пры правядзенні музычнага квіта "Угадай мелодыю.by" хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў веданні беларускай музыкі, угадваючы мелодыі па кароткіх фрагментах.

А спартыўная гадзіна "Самая, самая, самая" садзейнічала развіццю каманднага духу і фізічнай актыўнасці.

Вельмі спадабалася дзецям іграць на шумавых музычных інструментах. Удзельнікі паспрабавалі ствараць музычныя рытмы папулярных беларускіх песень.

Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Сябры з вадой". Дзеці абмеркавалі правілы бяспекі на вадзе і важнасць прытрымлівання гэтых правілаў.

Усе мерапрыемствы садзейнічалі ўмацаванню здароўя, развіццю творчых здольнасцей і павышэнню ведаў аб беларускай культуры.

Раздзелы сайта