Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Рухайся-рухайся". Потым дзеці зрабілі зарадку. Рух - гэта жыццё! Пасля снедання прайшоў конкурс малюнкаў "Як я бачу мінулае". Нашы юныя мастакі праявілі свае таленты. Спартыўная гадзіна "Волат" паказала наймацнейшых і спрытных. Пасля спартыўных спаборніцтваў дзеці пагулялі ў гульню "Падарожжа па замках Мір-Нясвіж-Крэва". Кожны маленькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь мусіць ведаць гісторыю краіны. Замкі - адна з візітных картак Беларусі.
Пасля смачнага абеду дзеці прынялі ўдзел у конкурсе рыцараў "Калізей перамог". Трэба было паказаць не толькі сілу, але і кемлівасць. Рухомыя гульні на свежым паветры працягнулі наш дзень. Пасля падвячорак на хвілінцы бяспекі дзеці ўспомнілі і замацавалі правілы ветлівага звароту. Сыход дадому суправаджаўся напамінкам правіл паводзін на дарозе.



