Раніца пачалася з хвілінкі бяспекі "Беражыце вочы" і ранішняй зарадкі. У гэты дзень лагер наведаў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеянняў з грамадскасцю Слуцкага РАНС Кузняцова К.В., якая правяла гутарку "Бяспечныя канікулы". Таксама хлопцы паглядзелі мультфільм "Патруль 112" і атрымалі падарункі. Гадзіна паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа дапамагла дзецям узгадаць і прачытаць вершы гэтых паэтаў. Падчас правядзення квіта "Асобы.by" хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра цікавыя факты пра жыццё і творчасць вядомых беларускіх паэтаў, драматургаў, скульптараў. Гульня па станцыях "Дарогамі Францыска Скарыны" дапамагла дзецям акунуцца ў працэс вырабу першых друкаваных кніг. Не засталіся па-за ўвагай і гульні на свежым паветры. Спартыўная гадзіна "Маладзецкія забавы" дала дзецям зарад бадзёрасці на ўвесь пасляабедзенны час. Дзень скончыўся хвілінкай бяспекі "Бяспечны інтэрнет".





