Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.06.26

Аздараўленчы лагер на час сённяшняга дня ператварыўся ў "Гасціны двор"

На працягу дня прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Падчас кулінарнага батла “Дранік vs Мачанка” дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтых страў і разнастайнымі рэцэптурамі іх прыгатавання. Гэтак жа, было прапанавана абраць "сваю" страву і абараніць завучы плюсы свайго і мінусы супернікаў.

Падчас кірмашу ў школьным музеі "Беларускі сувенір" юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з прадметамі побыту, адзеннем і інструментамі беларускага мінулага.

Спартыўная гадзіна «Кірмаш талентаў» дазволіла вучням прадэманстраваць свае спартыўныя дасягненні і паўдзельнічаць у гульнявых відах спорту.

Хвілінка здароўя "Зрабі сябе сам!" і хвілінка бяспекі «Асцярожны будзь, пракладваючы маршрут» спрыялі засваенню правіл бяспечных паводзін і ўмацаванню навыкаў здаровай выявы жыцця.

Таксама дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе вырабаў з прыроднага матэрыялу "Буслянка" і квэсце "Сакрэт партызанскага абеду", наведалі школу ткачоў "Культурны код" і тэатр цацак "Прыгоды Васілька".

Раздзелы сайта