Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.12.19

У школе прайшло Навагодняе свята для навучэнцаў 7-11 класаў

У гасцях у навучэнцаў пабывалі гаспадыня Новага года Белая Мыш, галодны Воўк, багатая Жаба, місіс Ліса з самога Лондана, дыджэй Заяц і аўтарытэтны Мядзведзь.

Была паказана пастаноўка "Церамок" на сучасны лад. І вядома ж на свяце разам з удзельнікамі прадстаўлення і гасцямі весяліліся Дзед Мароз і Снягурка. Яны арганізавалі карагод вакол елкі, гульні-танцы, конкурсы: правялі навагоднюю латарэю, дзе кожны атрымаў свой выйгрыш.

На развітанне Дзед Мароз і Снягурка пачаставалі ўсіх прысутных цукеркамі. Працягам свята была Навагодняя дыскатэка.

Раздзелы сайта