Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.12.19

Чароўная казка і навагодні настрой чакаў сёння навучэнцаў 1-х - 5-х класаў на навагоднім ранішніку

На свята прыйшлі не толькі школьнікі, але і іх бацькі.

Святочны настрой, конкурсы, песні і танцы дапамаглі школьнікам праводзіць стары год.

У гасцях у навучэнцаў на навагоднім ранішніку пабывалі царэўна Несмеяна, Баба Яга і яе ўнучка Ежка, Лясун, вадзяны, разбойнікі, вясёлыя скамарохі, Снягурка і, вядома ж, Дзед Мароз.

Дзеці паглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах, вадзілі карагоды. У канцы прадстаўлення дзяцей чакаў салодкі падарунак ад Дзеда Мароза.

Свята даставіла радасць і задавальненне, як яго непасрэдным удзельнікам, так і ўсім, хто прыйшоў паглядзець на выступленне дзяцей.

Выказваем вялікую падзяку мамам і татам, бабулям і дзядулям, якія падтрымліваюць сваіх дзяцей прысутнасцю на дзіцячых ранішніках!

Глядзець фотагалерэю.

Раздзелы сайта