Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.06.26

Дзень краязнаўства сёння ў аздараўленчым лагеры

Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Як падняць настрой?". Пасля снедання прайшоў майстар-клас "Выцінанка". Дзеці ўспомнілі прынцыпы складання і выразанні з паперы выцінанак. Кожны стараўся выразаць непаўторны вузел.

Інтэрактыўны занятак "Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь" пашырыў уяўленне дзяцей аб знікаючых, зніклых жывёлах і раслінах Беларусі, аб неабходнасці іх аховы на дзяржаўным узроўні.

Інфармацыйны дайджэст "Мой край у гады Вялікай Айчыннай вайны" правёў навучэнцаў па сцежках мужнасці ад першых дзён вайны да вялікай Перамогі 1945 года.

Кіналекторый падарыў масу пазітыўных эмоцый, добры настрой.

Хвілінка бяспекі "Ведай правілы руху, як табліцу множання" завяршыла дзень.

Раздзелы сайта