Хвілінка здароўя і ранішняя зарадка сталі пачаткам гэтага дня. На працягу дня хлопцы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў: майстар-клас "Паштоўка для самай лепшай на свеце" (прымеркаваны да Года беларускай жанчыны), экскурсія ў школьны музей "Да вытокаў", гадзіна настольных гульняў "Турнір дабрыні", конкурс калажаў "Раскрыць лета", малыя алімпійскія гульні "Уважливасць - залог поспеху".





