Дзень пачаўся з ранішняй зарадкі на свежым паветры і гульні "Ляцеў лебедзь", якая вызначыла самага ўважлівага іграка.
Пасля сняданку прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце "Мой гонар". Дзеці намалявалі тое, што ім дорага. Гэта родны дом, вуліца, рака, сонца, кампазіцыя з кветак. І гэта ўсё - наша малая Радзіма. З любові да малой Радзімы пачынаецца любоў да сваёй Радзімы - Рэспублікі Беларусь.
Пры правядзенні спартыўнай гадзіны "Тэрыторыя рэкордаў" праяўлялі паразуменне, прыходзілі на выручку адзін аднаму, суперажывалі.
Дзень скончыўся хвілінкай бяспекі "Астравок здароўя".



