У дзяржаўнай установе адукацыі "Сарогская сярэдняя школа імя К. В. Герчыка" прайшоў інтэрактыўны занятак "Ажыўшая гісторыя". Мерапрыемства было арганізавана з мэтай патрыятычнага выхавання і фарміравання ў школьнікаў цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Навучэнцы сталі не проста гледачамі, а актыўнымі ўдзельнікамі падзей мінулых гадоў, пагрузіўшыся ў атмасферу мінулага проста ў сценах роднай школы.

