Сёння, 23 мая 2026 года, у нашай школе прайшло адно з самых кранальных і хвалюючых святаў — Апошні званок. Для 6 выпускнікоў 11-х і 7 дзевятых класаў гэты дзень стаў кропкай невяртання ў бесклапотнае дзяцінства і стартавай пляцоўкай у дарослае жыццё. У гэты сонечны майскі дзень школьны двор патанаў у кветках і белых бантах. Па традыцыі на ўрачыстай лінейцы прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы Кавалёва Таццяна Уладзіславаўна зачытала загад аб допуску навучэнцаў да выпускных іспытаў і пажадала рабятам поспеху ў далейшых здзяйсненнях.
Да выпускнікоў са словамі на дарогу звярнуліся ганаровыя госці: начальнік аддзела эканомікі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Шыловіч Святлана Васільеўна, старшыня Сарогскага сельскага выканаўчага камітэта Жэнжэўскі Адам Леанідавіч, кіраўнік ААТ «Сарогі-Агра» Сурмачэўскі Анатоль Міхайлавіч, бацькі і, вядома ж, класныя кіраўнікі. Асаблівыя словы падзякі прагучалі на адрас настаўнікаў, якія працавалі з выпускнікамі на працягу ўсяго школьнага шляху.
Фотаматэрыялы прадстаўлены Жэнжэўскім Сяргеем.

















