Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.11.19

У школе адбылося традыцыйнае і ўсімі любімае свята «Восеньскі баль»

Гэтае свята прысвечаны аднаму з выдатных часоў года – восені.

На суд строгага і бесстаронняга журы, у склад якога ўваходзілі вучні і настаўнікі нашай школы, былі прадстаўлены каманды 8-11 класаў. У актавай зале сабраліся вучні і настаўнікі, каб падтрымаць удзельнікаў.

Конкурсная праграма была займальная і разнастайная. Хлопцы спявалі песні, прадстаўлялі восеньскія вырабы, зробленыя да конкурсу, а самым запамінальным быў конкурс пад назвай «восеньскае дэфіле». Ўборы, у якіх выступалі юныя модніцы, былі па-асенняму маляўнічымі і незвычайнымі. Скончыўся вечар святочнай дыскатэкай.

Раздзелы сайта