Педагог актуалізаваў веды вучняў аб маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднаннях краіны і іх дзейнасці, маладзёжных ініцыятывах, працаўладкаванні падлеткаў і моладзі. Запрошаным госцем стала Перагуд Ірына Мікалаеўна - кіраўнік справамі Сарогскага сельскага выканаўчага камітэта. У завяршэнне педагог нагадаў навучэнцам, што на працягу 2025/2026 навучальнага года інфармацыйна-адукацыйны праект "Школа Актыўнага Грамадзяніна" рэалізоўваўся пад дэвізам "Быць годным грамадзянінам - значыць быць актыўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь!". Па выніках правядзення дзевяці мерапрыемстваў праекту штомесяц стваралася старонка віртуальнага альбома, якая адлюстроўвае ключавую ідэю праекту. У канцы мерапрыемства навучэнцы сумесна з педагогам "прагарталі" старонкі створанага віртуальнага альбома.



