Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.10.19

Дзень Маці

Сёння ў актавай зале нашай школы было шумна і весела. Да нас у госці прыйшлі мамы і бабулі, каб паглядзець конкурсную праграму "Маміны памочнікі", у якой прымалі ўдзел вучні 5, 7, 8 класаў. Падрыхтавалі свята вучні 9 класа. Удзельнікі конкурсу паказалі, што яны могуць добра гатаваць, чыста прыбіраць, прыгожа віншаваць і інш. Гледачы таксама былі актыўнымі ўдзельнікамі гульняў, а не толькі назіральнікамі. Пры вельмі жорсткай канкурэнцыі перамагла вучаніца 8 класа Уняміна Варвара, на 1 бал ад яе адстала Прыма Аляксандра. Скончылася свята марафонам песень пра маці, у якім прыняла удзел уся зала.

Раздзелы сайта