Галоўная мэта мерапрыемства - нагадаць сучасным школьнікам аб тым неацэнным укладзе, які ўнеслі ў Вялікую Перамогу іх равеснікі: піянеры-героі, юныя партызаны і падпольшчыкі на тэрыторыі Беларусі. Навучэнцы падрыхтавалі апавяданні аб лёсах Марата Казея, Зіны Партновай, Лёні Голікава, Валі Коціка і, вядома, аб подзвігах тысяч безназоўных хлапчукоў і дзяўчынак, якія нароўні з дарослымі набліжалі Перамогу ў тыле ворага. Круглы стол у інтэрактыўным фармаце даказаў: падлеткам цікавая ваенная гісторыя праз дыялог і гульню. Ніхто з удзельнікаў не застаўся абыякавым. Завяршылася сустрэча хвілінай маўчання - у памяць аб усіх маленькіх героях, якія не вярнуліся з бою, але назаўжды засталіся ў страі беларускай гісторыі.
