Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.05.26

Мітынг-рэквіем «Мы памятаем! Мы ганарымся!»: подзвіг жыве ў стагоддзях у 81-ю гадавіну Вялікай Перамогі прайшоў на тэрыторыі помніка воінам-землякам в. Сорагі

8 мая 2026 года навучэнцы і калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Сарогская сярэдняя школа імя К. В. Герчыка”, калектыў ААТ “Сарогі-Агра”, калектыў сельскага дома культуры і Сарогскага сельскага выканаўчага камітэта прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Мы памятаем! Мы ганарымся!».

З віншавальнай і наказальнай прамовай выступілі: старшыня Сарогскага сельскага выканаўчага камітэта Жанжэўскі Адам Леанідавіч, кіраўнік ААТ "Сарогі-Агра" Сурмачэўскі Анатоль Міхайлавіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Сарогская сярэдняя школа імя К. В. Герчыка" Кавалёва Таццяна Уладзіславаўна. Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцам 9-га класа былі ўручаны білеты ГА "БРСМ".

Мітынг-рэквіем «Мы памятаем! Мы ганарымся!» стаў не проста данінай традыцыям, а магутнай заявай аб грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, работнікаў і жыхароў в. Сорагі. Мір, спакой і незалежнасць - гэта галоўныя каштоўнасці, якія абаранілі ветэраны і якія сёння берагуць іх нашчадкі. Вечная памяць героям!

Раздзелы сайта