Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.04.26

Ва ўстанове адукацыі прайшла інфармацыйная гадзіна «Чарнобыль: ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў»

27 красавіка падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 40-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылася інфармацыйная гадзіна «Чарнобыль. Ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў». Навучэнцы даведаліся аб тым, які шлях прайшла наша краіна за гэтыя 40 гадоў: ад экстранай ліквідацыі наступстваў да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў. У Беларусі рэалізавана шэсць дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Асаблівая ўвага была ўдзелена дасягнутым вынікам: 1657 населеных пунктаў (45% ад агульнай колькасці) вернуты да нармальных умоў жыццядзейнасці, больш за 20 тысяч гектараў зямель вернуты ў сельскагаспадарчы абарот. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання ў памяць герояў-ліквідатараў.

Раздзелы сайта