Мэтай урока стала вывучэнне гістарычных фактаў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы, выхаванне глыбокай падзякі да тых, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, ратаваў людзей з забруджаных зон. Падчас урока хлопцы аднавілі храналогію падзей, якія здарыліся 26 красавіка, абмеркавалі прычыны аварыі і яе цяжкія наступствы для нашай краіны.



